+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Жаніцьба коміна»
Галоўная Падзеі Свята «Жаніцьба коміна»
Свята  «Жаніцьба коміна»
760

14 верасня 2024 года

13:00 да 14:00

«Жаніцьба коміна»  – сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце. Комін – прылада для асвятлення сялянскай хаты ў вечаровы час у выглядзе конусападобнай трубы, якая выходзіць вонкі праз столь і дах. Ён мог прымяркоўвацца да дзвюх датаў: увесну – да Фамінога тыдня (паводле А. Я. Багдановіча), увосень – да дня Сымона/Сямёна Стоўпніка (14 верасня). Комін абвязвалі хмелем, стужкамі, новымі ручнікамі, упрыгожвалі кветкамі, абсыпалі насеннем (гарбузікамі), зернем, таксама хмелем, у «каганец» падлівалі гарэлку, кідалі скрылёчкі сала, масла.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца бліжэй з абрадам «Жаніцьба коміна».

Вас чакае:                                                                        

  • Расповед пра абрад «Жаніцьба коміна»;
  • Відэапаказ абрада з в. Дзяржынск Лельчыцкага раёна;
  • Майстар- клас па ўпрыгожванні «Коміна»;
  • Традыцыйные танцы і гульні.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Апошні званок»
3151
Фотасправаздача «Апошні званок»

30.05.2018г. «Апошні званок».

«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»
190
«Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)»

2 мая ў нашым Музеі адбылася рэканструкцыя старажытнага беларускага абраду, прымеркаванага да...

Адкрыцце экспазіцыі  «У кожнай рэчы час ёсць свой»
899
Адкрыцце экспазіцыі «У кожнай рэчы час ёсць свой»

5 жніўня 2023 года ў 13.30   5 жніўня ў 13:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі...

Свята «Шчодрык»
1352
Свята «Шчодрык»

14 студзеня 2023 года з 13.00 да 14.00