+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Шчодры вечар, добры вечар»
Галоўная Падзеі Свята «Шчодры вечар, добры вечар»
Свята  «Шчодры вечар, добры вечар»
474

24 студзеня 2026 года

13:00-14:00

«Шчодрык» – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, якая з’яўлялася асноўнай стравай любага каляднага стала. Таксама вялікая ўвага надавалася варажбе, якой шмат займаліся незамужнія дзяўчаты, якія хацелі ведаць, што іх чакае ў наступным годзе.

І, канешне, гэтае свята суправаджалася абрадам «шчадравання», калі гурт шчадроўшчыкаў абыходзіў двары з песнямі-шчадроўкамі, у якіх услаўляліся гаспадар і гаспадыня.

Таму запрашаем усіх ахвотных прыняць удзел у свяце «Шчодрык».

Вас чакае:                                                                                                                                 

  • Беларускія традыцыйныя майстар-класы;
  • Калядныя варожбы;
  • Лялечны тэатр «Батлейка»;
  • Ценявы тэатр «Вяртэп»
  • Беларускія танцы і гульні;
  • Абрад «Шчадраванне».

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
Свята «Юр’я»  (Падай, Юр’я, да ключы з неба)
795
Свята «Юр’я» (Падай, Юр’я, да ключы з неба)

Юр’я – свята ў гонар заступніка жывёл, ахоўніка жывёлагадоўлі і земляробства.У народзе...

«Пікнік – выпускны для пачатковых класаў»
2847
«Пікнік – выпускны для пачатковых класаў»

26.05.2018г. Запрашаем вучняў 4-х класаў, настаўнікаў і бацькоў!

«Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі
852
«Беларускія ветракі»: унікальная выстава фатаграфій і дакументаў пра беларускія млыны адкрылася ў раённым музеі

У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі маштабна адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы...