+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 50-годдзю заснавання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту
Галоўная Падзеі Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 50-годдзю заснавання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 50-годдзю заснавання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту
1057

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ

НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ”

Інфармацыйны ліст

Паважаныя калегі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю заснавання Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту,

у кастрычніку 2026 года (дата канферэнцыі ўдакладняецца)

г.Мінск

 

"Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)”.

Канчатковы тэрмін прыёму заявак: 1 чэрвеня 2026 года.

Канчатковы тэрмін прыёму матэрыялаў для публікацыі: 1 чэрвеня 2026года.

Рабочыя мовы  канферэнцыі: беларуская, руская.

 

Мэта канферэнцыі – прыцягненне ўвагі даследчыкаў і спецыялістаў да праблем вывучэння, захавання і папулярызацыі гістарычнай і культурнай спадчыны; абмеркаванне актуальных праблем, асноўных тэндэнцый і перспектыў развіцця музеяў-скансэнаў ва ўмовах сучаснай соцыякультурнай прасторы.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца: супрацоўнікі музеяў, спецыялісты навуковых устаноў і ўстаноў культуры.

 

Праблематыка і асноўныя накірункі работы канферэнцыі:

  • Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту: гісторыя станаўлення, перспектывы развіцця;
  • Праблемы захавання і рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства і музейных калекцый;
  • Вывучэнне музейных калекцый;
  • Музеефікацыя помнікаў архітэктуры: абгрунтаванне выбару экспазіцыйнага абсталявання, абмежаванні і магчымасці ў выкарыстанні прасторы помніка;
  • Экспазіцыйная работа;
  • Экспедыцыйная дзейнасць: збор прадметаў музейнага значэння, фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка аб’ектаў архітэктурнай спадчыны;
  • Культурна-адукацыйная дзейнасць музеяў;
  • Матэрыяльная і нематэрыяльная культурная спадчына ў этнаграфічных музеях;
  • Маліналогія – новы напрамак вывучэння гісторыі млыновай справы;
  • Роля маркетынгавых даследванняў у фарміраванні іміджу музея, уплыў тэндэнцый інфарматызацыі і глабалізацыі на работу музеяў-скансэнаў.

 

Рэгламент канферэнцыі:

Даклады - да 15 хвілін;

Пытанні, дыскуссіі, выступленні і паведамленні ў дыскусіях - да 5 хвілін.

Арганізатар: “Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту”.

Пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі аплачваюць камандзіруючыя арганізацыі.

 

Патрабаванні да афармлення дакладаў:

  1. Аб’ём пададзенага матэрыялу, разам з рэзюмэ, табліцамі, малюнкамі, дадаткамі і г.д. не павінен перавышаць 12 старонак машынапіснага тэксту.
  2. На першым радку ў правым верхнім куце, шрыфт – паўтлусты курсіў, Times New Roman, 14 pt, указваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара (цалкам).

На другім радку шрыфт – курсіў, Times New Roman, 12 pt, указваецца назва арганізацыі, якую прадстаўляе аўтар. На трэцім радку курсівам указваецца горад, краіна.

  1. Загаловак артыкула: афармляецца вялікімі літарамі, шрыфт – паўтлусты, Times New Roman, 14 pt, інтэрвал – паўтарачны, выраўноўванне па цэнтры.
  2. Перад асноўным тэкстам артыкула неабходна змясціць кароткую анатацыю (прыблізна 500 знакаў) і не больш за 5 ключавых слоў, 12 pt.
  3. Патрабаванні да афармлення асноўнага тэксту:
  • тып файла – Microsoft Word (*.rtf); 
  • фармат старонкі: А4 (210х297 мм);
  • арыентацыя кніжная;
  • палі: злева – 3 см, зверху і знізу – 2 см;
  • абзацны водступ – 1 см;
  • тып шрыфта: Times New Roman;
  • памер шрыфта -14 pt;
  • міжрадковы інтэрвал – 1,5;
  • выраўноўванне па шырыні;
  • пераносы не ставіць.
  1. Спасылкі на крыніцы літаратуры, якія былі выкарыстаны ў тэксце, даюцца ў квадратных дужках пасля згадвання ці цытавання згодна з нумарам, пад якім крыніца прыводзіцца ў спісе выкарыстаных крыніц.

Пры спасылцы на Інтэрнэт-рэсурсы неабходна ўказаць назву артыкула, назву сайта, электронны адрас рэсурсу і дату звароту да яго.

Спіс выкарыстаных крыніц падаецца пасля асноўнага тэксту.

  1. У тэме ліста неабходна ўказаць “Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць, і будучыня музеяў пад адкрытым небам)”.
  2. У электронным варыянце заяўка і артыкул павінны быць у асобных файлах, названых па прозвішчу аўтара (напрыклад, Іваноў_заяўка.rtf; Іваноў_артыкул .rtf).
  3. Заяўка і матэрыялы накіроўваюцца на паштовую скрынку museum@etna.by

Арганізацыйны ўзнос за ўдзел у канферэнцыі не прадугледжаны.

Узор афармлення матэрыялаў – у дадатку 1.

 

УМОВЫ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ДАКЛАДАЎ:

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі неабходна падаць па электроннай пошце: museum@etna.by. ці даслаць па адрасе: 220073 г.Минск, вул. Кальварыйская, 25, к.613, не пазней за 1 чэрвеня 2026 года (уключна) з паметкай “Памяць продкаў праз музейны свет (Мінулае, сучаснасць, і будучыня музеяў пад адкрытым небам)”. Пасля 1 чэрвеня 2026 г. заяўкі прымацца НЕ будуць.

Тэкст дакладу неабходна даслаць па электроннай пошце: museum@etna.by не пазней за 1 ліпеня 2026 года (уключна). Пасля 1 ліпеня 2026 г. даклады прымацца НЕ будуць.

У межах канферэнцыі адбудуцца пасяджэнні секцый (тэматыка секцый будзе ўдакладнена па меры прыёму заявак).

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АРГАНІЗАТАРАЎ КАНФЕРЭНЦЫІ:

Мікула Яўген Іванавіч,  намеснік дырэктара 

тэл. (+375 17)  369-13-28;

Абрамчук Аляксей Уладзіміравіч, галоўны захавальнік

тэл.(+375 17)  290-59-13;

Мальгіна Марына Леанідаўна, вучоны сакратар

e-mail: museum@etna.by; тел. (+375 17) 369-13-43 

Заяўка

Аргкамітэт

Чытайце таксама
Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»
346
Акцыя «Цалкам сакрэтна / бясплатна!»

Акцыя «Цалкам сакрэтна/Бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
2968
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

22.12.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
2982
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»

21 ліпеня 2018 г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Зажынкі» на тэрыторыі музея!

Міжнародная акцыя  «Ноч музеяў»
1674
Міжнародная акцыя «Ноч музеяў»

15.05.2021г. у вас ёсць унікальная магчымасць пагрузіцца ў містычную атмасферу беларускіх...