+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»
Галоўная Падзеі Свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»
Свята «Грамніцы – палавіна зіміцы»
1204

Cвята 

«Грамніцы – палавіна зіміцы»

11 лютага 2023 года 

з 13.00 да 14:00

Грамніцы (Стрэчанне) – дзень сустрэчы зімы з вясной, свята свечкі і “жывога агню”. Каталікі святкуюць Грамніцы 2 лютага, а праваслаўныя вернікі – 15 лютага. У гэты дзень можна было ўпершыню пачуць гром і пабачыць, як мільгае бліскавіца.

Асаблівае значэнне надавалася грамнічнай свечцы, якую выраблялі сваімі рукамі. Кожны гаспадар ведаў, што гэтая свечка дапаможа засцерагчы хату ад злых духаў і пажараў.

Важная падрыхтоўка да свята адбывалася на ўскраіне вёскі. Хлопцы раскладвалі вогнішча, прыносілі дровы і старыя рэчы. Калі ўсё было падрыхтавана, прыходзілі дзяўчаты і пачыналі вадзіць карагоды і спяваць веснавыя песні.

Вас чакае:

  • Знаёмства з хрысціянскім і народным аспектам свята;
  • Удзел у майстар-класе па вырабу свечак;
  • Беларускія народныя забавы і танцы;
  • Конкурсы;
  • Вогнішча на “Вербнай гары”;
  • Карагоды і спевы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму» і пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых– 11 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет)– 5 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі–5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд

Ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках:

  • Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі;
  • маршрутныя таксі: №1277, №1111, №1026;
  • аўтобус №150.
Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»
2637
Культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»

17 і 18 жніўня 2019 года запрашаем на культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»!

Cвята «Масленіца-2023»
1048
Cвята «Масленіца-2023»

25 лютага 2023 года з 12.00 да 16.00

Свята «Шчодрык»
1324
Свята «Шчодрык»

14 студзеня 2023 года з 13.00 да 14.00

Музейная акцыя  «Дзень роднай мовы»
1536
Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»

21 лютага 2021 года запрашаем прыняць удзел у музейнай акцыі «Дзень роднай мовы» на тэрыторыі м...