+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Строчыцкія перазвоны-2026»
Галоўная Падзеі «Строчыцкія перазвоны-2026»
«Строчыцкія перазвоны-2026»
182

20 верасня 2026 года з 13:00 да 14:30 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца XII штогадовы фестываль званарнага мастацтва пад адкрытым небам «Строчыцкія перазвоны-2026».

Свята накіравана на адраджэнне ўнікальнай з'явы – храмавай званавай музыкі. Фестываль пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным апекунам званароў, а таксама прыкладам спагадлівасці. Мерапрыемства благаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.

У праграме мерапрыемства вас чакаюць выступленні музычных калектываў:

Ансамбль «Брацтва званароў»;

Выступленне званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;

Літаратурна-мастацкія замалёўкі (удзельнікі – народны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі «Бліскавіца» і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Залатая Струна»);

Майстар-клас, дзе кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі званарам.

Арганізатар канцэрта – загадчык званарскага аддзялення Мінскага Духоўнага вучылішча Марат Сандлер.

За дадатковую плату можна:

Наведаць экскурсіі па музеі;

Набыць сувеніры ад народных майстроў;

Наведаць «Беларускую карчму» на тэрыторыі музея.

Кошт білетаў:

Для дарослых – 20.00 руб.;

Для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў (па студэнцкім білеце), навучэнцаў прафесіянальна-тэхнічных і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў – 10.00 руб.;

Для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Продаж білетаў на мерапрыемства ажыццяўляецца з 12:00 да 14:00 у касе музея.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

Паважаныя наведвальнікі!

Калі ласка, паклапаціцеся пра вопратку і абутак у адпаведнасці з умовамі надвор'я.

Чытайце таксама
Cвята  «Купалле»
1148
Cвята «Купалле»

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»
3188
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле»

06.07.2019г. прайшло абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»
4069
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»

17.03.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Гуканне вясны»!