Старажытная летняя абрадавая ўрачыстасць, якая святкавалася ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны, ушанавання вады і агню мае назву Купалле. Менавіта ў купальскую ноч нібыта цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую, можна авалодаць усімі ведамі зямлі; вядзьмаркі і чараўнікі ператвараюцца ў жаб і змей, каб нарабіць шкоды людзям; дзяўчыны варожаць на будучае замужжа, на суджаных. У гэты дзень збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць купальскія песні, вакол купальскага вогнішча водзяць карагоды, ладзяць гульні, на ім спальваюць старыя рэчы, праз яго скокаюць, каб быць моцным, здаровым і шчаслівым! Уся вясковая грамада збірался ля купальскага вогнішча. Прапусціць і не прыйсці на свята лічылася вялікай небясьпекай, таму што толькі чараўнікі і вядзьмаркі баяліся святочнага купальскага вогнішча!
Беларускі дзяржаўны музей народнй архітэктуры і побыту зладзіў прыгожае і чароўнае летняе свята па беларускіх традыцыях.
17 верасня 2026 года 14:00 7 чэрвеня 2021 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ аб...
1 жніўня 2026 года а 15:00 запрашаем вас акунуцца ў самы гарачы час...
15 сакавіка 2026 года з 14.00 да 15.00 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у...
Вясковае жыццё і жыццё музея пад адкрытым небам мае шмат агульнага. Ці задумваліся Вы, адкуль у...