«Шчодрык» – гэта вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю, які звязвалі з гатаваннем другой (багатай, шчодрай) куцці. Абрад «шчадраванне» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «шчодрай» (прыгожай) дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Яны спявалі песні-«шчадроўкі», услаўлялі гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей і гаспадарку.
Акрамя гэтага на мерапрыемстве будзе прадстаўлена адна з найбольш цікавых этнічных формаў каляднага абрадавага ігрышча – «Жаніцьба Цярэшкі». Асноўнае дзеянне ігрышча – падбор шлюбных пар, жаніцьба маладых – мае ўмоўны, гульнёвы характар, уласцівы падобным абрадавым звычаям многіх еўрапейскіх народаў.
Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:
У праграме мерапрыемства прымуць удзел музычны калектыў «Жвавы карчмар», фальклорныя гурты «Явар» і «Талака».
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Схему праезду глядзіце тут.
1 мая 2021 года запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Ад сініх кветак да кашуль дзетак» на...
29.07.2017г. Фестываль, які прысвечаны жыццю і адказнаму трыманню сабак!
30.06.2018г. адбыўся новы рок-фестываль «Наш дзень», лайн-ап якога складаўся з 12 вядомых...
Вялікдзень – рухомае свята народнага календара, якое мае вельмі старажытныя карані. З гэтага...