Дажынкі адзначалі звычайна пасля заканчэння жніва, у яго апошні дзень. Звычайна ён суправаджаўся дажыначнымі абрадамі, у аснове якіх ляжаць рытуалы, якія правадзіліся каля апошніх жытнёвых каласоў, якія ў народзе называлі “барада”. Гэтыя каласкі ўпрыгожвалі кветкамі, стужкамі, пад іх клалі хлеб, соль. Абавязковым атрыбутам свята быў яшчэ апошні сноп і дажыначны вянок, якія ў якасці падарунка прыносілі гаспадару. Асноўны сэнс дажыначных абрадаў зводзіўся да таго, каб забяспечыць добры будучы ўраджай, дабрабыт, падзякаваць продкам за дапамогу ў вырошчванні і зборы ўраджаю.
У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту, на сектары “Цэнтральная Беларусь” у гэты дзень Вы ўбачыце рэканструкцыю “Дажынак”, якую будуць рабіць супрацоўнікі культурна-адукацыйнага адддзела музея. Зможаце паслухаць традыцыйныя беларускія жніўныя песні. Разам з супрацоўнікамі музея зможаце разучыць і прыняць удзел у беларускіх побытавых танцах і гульнях! Таксама Вас чакае майстар-клас з каласкамі, вырабы якіх Вы зможаце забраць з сабою на памяць пра добра праведзены час!
Запрашаем вас на абрадавае мерапрыемства “Дажынкі”!
У праграме мерапрыемства:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
21 верасня 2023 года на тэрыторыі музея (а/г. Азярцо, Мінскага раёна) сіламі і сродкамі...
7 чэрвеня 2023 года з 13.00
24 чэрвеня 2025 г. у г. Іўе ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур урачыста была адчынена...
06.01.2019г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Тры каралі» на тэрыторыі музея!