+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Траецкія гулянні»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Траецкія гулянні»
Абрадавае мерапрыемства  «Траецкія гулянні»
2265

Абрадавае мерапрыемства

«Траецкія гулянні»

16 чэрвеня 2019 года 

з 15:00 да 17:00

У розныя дні, акрамя паўсядзённай працы, людзі адзначалі розныя святы. З заканчэннем вясны і надыходам лета, спраўлялі Сёмуху (Троіца, Зялёныя святкі). Свята было звязана з шанаваннем зеляніны, заканчэннем вясны і пачаткам лета. У гэтыя дні паміналі продкаў, моладзь ладзіла гулянні ў гаях, палях, дзяўчаты плялі вянкі, спляталі бярозкі, варажылі на сваё замужжа, пасля разам з хлопцамі праводзілі танцы, гульні і забавы.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх прыемна і цікава адзначыць гэта свята ў музеі! Акрамя беларускіх танцаў і гульняў вы зможаце пачуць расповед пра розныя выставыі, паўдзельнічаць у майстар-класы па вырабу лялек і ў Пастаўскім абрадзе, які ладзіўся моладзю падчас траецкіх свят!

Мерапрыемства будзе праходзіць у самым маляўнічым і далёкім сектары музея – “Паазер’е”, знакаміты дударскі рэгіён, дзе вы пабачыце, як выглядала вёска Віцебшчыны ў ХІХ стагоддзі, вяночныя двары і бессістэмная забудова, традыцыйны інтэр’ер хат і разнастайныя гаспадарчыя будынкі!

Вас чакае:

  • Абрад з Пастаўскага раёна “Завіванне вянкоў”;
  • Расповед па выставе “Гоніць гэблік стружку залатую”;
  • Расповед па выставе “Транспартныя сродкі”;
  • Расповед па выставе “Калыска”;
  • Майстар-клас па вырабу лялек;
  • Лекцыя “Хутар дзядзькі-дудара Стахвана” пра беларускую дуду: яе гісторыю, канструкцыю і традыцыйны рэпертуар;
  • Беларускія танцы і гульні пад дуду.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкія гулянні» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Свята «Першая Прачыстая» «Прыйшла Прачыстая – стала ў полі чыста»
1131
Свята «Першая Прачыстая» «Прыйшла Прачыстая – стала ў полі чыста»

Першая Прачыстая – адно з самых шанаваных святаў канца лета. Да гэтага часу на палях і агародах...

З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!
304
З Днём абаронцы Айчыны, дарагія мужчыны!

Сёння мы дзякуем тым, хто беражэ наш спакой, тым, за чыімі плячыма мы адчуваем сябе ў бяспецы....

Тэатральная пастаноўка "Збянтэжаны Саўка"
987
Тэатральная пастаноўка "Збянтэжаны Саўка"

13 сакавіка на базе Азярцоўскай СШ прайшоў дэбютны паказ пілотнага праекта Установы "Беларускі...

Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»
2449
Абрадавае мерапрыемства «Вербніца»

21.04.2019г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Вербніца»!