+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве
Галоўная Падзеі Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве
Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве
1064

15 верасня ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, паміж установай "Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту" і дзяржаўнай установай "Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні.

У адпаведнасці з умовамі Мемарандума бакі выказваюць зацікаўленасць у правядзенні сумесных навуковых даследаванняў; маюць намер супрацоўнічаць у арганізацыі і правядзенні канферэнцый, семінараў, іншых навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням развіцця сельскай гаспадаркі, папулярызацыі і ўкаранення сельскагаспадарчых ведаў і гісторыі аграрнай навукі; плануюць абменьвацца рэдкай і каштоўнай інфармацыяй са сваіх фондаў; выказваюць зацікаўленасць у арганізацыі сумесных выстаў і іншых сацыякультурных і асветніцкіх мерапрыемстваў; маюць намер аказваць узаемную інфармацыйную падтрымку арганізуемых імі мерапрыемстваў; мяркуюць каардынаваць сваю дзейнасць па сумесным удзеле ў мерапрыемствах, якія праводзяцца іншымі арганізатарамі.

Падпісваны дакумант закліканы ўсталяваць доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж дзвюма ўстановамі. Аформленае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія ўваходзяць у структуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, будзе садзейнічаць кансалідацыі дзейнасці ў мэтах вырашэння агульных задач - захавання этнакультурнай спадчыны сялянскай гісторыі на беларускіх землях, даследавання пытанняў аграрнай гісторыі, прапаганды цікавасці да паўсядзённага жыцця беларускага народа.

Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту 15 верасня 2023 г. у 11.00.

Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства  «Калібры фэст»
2132
Культурна-масавае мерапрыемства «Калібры фэст»

26.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Калібры фэст» на...

Мерапрыемства «Дзень працы»
1142
Мерапрыемства «Дзень працы»

Першага мая ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае Свята працы. Доўгі час дзень 1 мая...

Прэс-рэлiз свята «Вадохрышча»
454
Прэс-рэлiз свята «Вадохрышча»

Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па...

Акцыя  «Пакровы. Святочная культура беларусаў»
560
Акцыя «Пакровы. Святочная культура беларусаў»

Святы, прысвяткі заўсёды займаліважнаемесцаў жыцці людзей.