+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”
Галоўная Падзеі Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”
Інсталяцыя “З нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь…”
880

З 29 снежня 2023 г. Помнік архітэктуры “Школа з в. Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці”.

Ад Лістападаўскай рэвалюцыі 1917 г. да першага абвяшчэння ССРБ беларускі народ прайшоў няпросты шлях прызнання за сабой права на ўласную дзяржаву. Да зацвярджэння адзінай, савецкай формы дзяржаўнасці беларускія нацыянальныя арганізацыі праводзілі працяглую барацьбу за абуджэнне свядомасці людзей, асэнсаванне ўласнага права на самавызначэнне, дэкляраванага партыяй бальшавікоў, і неабходнасці гэтае права адстойваць. Барацьба знайшла адлюстраванне ў перыёдыцы тых складаных часоў.

Да гадавіны першага абвяшчэння Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, музей прапануе азнаёміцца з цытатамі і загалоўкамі газет, што выдаваліся ў Мінску ў 1917-1919 гг. Хвосткія загалоўкі, яркія лозунгі добра перадаюць настроі, што панавалі ў перыядычным другу ў першыя гады ўсталявання Савецкай улады.     

Запрашаем усіх ахвочых наведаць новую інсталяцыю музея.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.

Чытайце таксама
Дарагія сябры. Увага!
634
Дарагія сябры. Увага!

7 лістапада "Чырвоны дзень календара" - менавіта так называлі свята, прысвечанае...

Аб выніках міжнароднага супрацоўніцтва. Знакавая паездка ў Самарскую вобласць
173
Аб выніках міжнароднага супрацоўніцтва. Знакавая паездка ў Самарскую вобласць

З 7 па 9 красавіка ў Самарскай вобласці Расійскай Федэрацыі праходзяць Дні культуры Рэспублікі...

Абрад «Абракання»
433
Абрад «Абракання»

Галоўным элементам абрада “Абракання” з’яўляюццца абракальныя тканіны.

Знаёмімся з удзельнікамі фестываля!
835
Знаёмімся з удзельнікамі фестываля!

Падчас фестываля гістарычнай рэканструкцыі “Над Менкай” (8 чэрвеня 2024 г.) вы зможаце...