+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Спартакіяда»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Спартакіяда»
Мерапрыемства  «Спартакіяда»
403

Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма

21 верасня 2024 года

з 11.00 да 13.00

 

Запрашаем правесці свой выходны дзень весела і актыўна!

21 верасня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту адбудзецца спартакіяда Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма.

На спартакіядзе будуць прадстаўлены пляцоўкі з традыцыйнымі гульнямі і забавамі, якія патрабуюць ад удзельнікаў не столькі моцы, колькі спрыту і кемлівасці.

Падчас выпрабаванняў Вы зможаце праявіць свае здольнасці і ўмацаваць камандны дух. Вы апынецеся ў атмасферы старадаўніх кірмашовых ігрышч і надоўга запомніце гэтае свята!

 

Вас чакае:

  • Традыцыйныя беларускія спартовыя гульні і забавы (біццё падушкамі, кольцакід, пераліванне вады на хуткасць);
  • Спаборніцтвы каманд (самыя спрытныя ўдзельнікі атрымаюць узнагароды);
  • Майстар-класы па народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель»).

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Камяніца 2017»
3506
Фотасправаздача «Камяніца 2017»

16 верасня пад Мінскам адбыўся дзявяты фестываль «Камяніца»!

Конкурс «Масленічная лялька – 2017»
2667
Конкурс «Масленічная лялька – 2017»

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць як індывідуальныя аўтары лялек, так і аўтарскія калектывы!

Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
618
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...

Фотасправаздача «Купалле»
4610
Фотасправаздача «Купалле»

07.07.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!