+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «На Саракі прыляцелі птакі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «На Саракі прыляцелі птакі»
Абрадавае мерапрыемства  «На Саракі прыляцелі птакі»
2434

Абрадавае мерапрыемства

«На Саракі прыляцелі птакі»

23 сакавіка 2019 года 

з 15:00 да 16:00

У народным календары «Саракі» святкуюць 22 сакавіка. Гэта свята, з якога пачыналі гукаць вясну ў нашых краях. Абавязковым атрыбутам свята былі птушкі з цеста і пяклі іх менавіта 40 штук. Называлі па-рознаму - «галёпы», «бабашкі». З прыняццем хрысціянства, свята «Саракі» было прымеркавана ў гонар сарака пакутнікаў севайсцейскіх, якія многа гадоў таму не адракліся ад Хрыста і прынялі пакутніцкую смерць за веру хрысціянскую. Таму хадзілі на свята ў царкву і асвячалі гэтыя «галёпы», каб потым можна было іх доўга захоўваць і выкарыстоўваць у розных  выпадках.            Лічылі, што менавіта на «Саракі» прылятаюць 40 выраяў птушак. Таксама, трэба было разарваць 40 шнурочкаў, паламаць 40 трэсачак. Рабілася гэта не проста так: трэскі і вяроўкі сімвалізуюць сілы, якімі была скавана зямля. Пераламаць трэскі і перарваць шнурочкі – гэта значыць наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сна ўсю жывую прыроду.            У «Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту» будзем адзначаць гэтае свята згодна народным традыцыям з песнямі, танцамі і добрым настроем!

Вас чакаюць:

  • Веснавыя песні і карагоды;
  • Майстар-клас па вырабу птушак з цеста;
  • Віктарына з прызамі;
  • Беларускія танцы і гульні.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «На Саракі прыляцелі птакі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Брошка: навошта, дзе і як!
2837
Брошка: навошта, дзе і як!

Пра гісторыю, прызначэнне і асаблівасці нашэння брошак. Новыя ўпрыгажэнні ў фондах музея.

Свята «Жывая спадчына зямлі Берасцейскай» Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур
605
Свята «Жывая спадчына зямлі Берасцейскай» Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур

З нагоды Міжнароднага дня музеяў запрашаем на ўнікальнае свята, дзе кожны зможа прыяднацца да...

Акцыя! Мой музей круглы год!
2708
Акцыя! Мой музей круглы год!

10 мерапрыемстваў = 10 пераможцаў!

Анонс мерапрыемства «Над Менкай»
633
Анонс мерапрыемства «Над Менкай»

8 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе IV фестываль...