+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства Прэзентацыя традыцыйнай стравы “Клёцкі з душамі” Віцебскай вобласці
Галоўная Падзеі Мерапрыемства Прэзентацыя традыцыйнай стравы “Клёцкі з душамі” Віцебскай вобласці
Мерапрыемства  Прэзентацыя традыцыйнай стравы  “Клёцкі з душамі” Віцебскай вобласці
864

 

Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур

2 лістапада 2024 года

13.00-15.00

«Клёцкі з “душамі”» – адметная рэгіянальная страва, якая ўжо стала кулінарным брэндам Віцебшчыны, пазнавальным па сваіх смакавых і эстэтычных якасцях.

З 2017 года элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйная страва “Клёцкі з “душамі” Віцебскай вобласці” унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Клёцкі з “душамі” з’яўляюцца традыцыйнай стравай усіх жыхароў заходняй тэрыторыі Віцебскай вобласці – Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Міёрскага, Пастаўскага, Ушацкага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў.

Клёцкі бытуюць як у гарадскім, так і ў вясковым асяроддзі, а гатуюць іх і старэйшае, і малодшае пакаленне. У якасці рытуальнай стравы клёцкі  гатуюцца на Дзяды, а таксама з’яўляюцца абавязковай стравай на жалобным памінальным стале. Але з цягам часу іх пачалі ўжываць больш шырока. Гатаваць клёцкі пачалі і ў буднія дні, але часцей у выхадныя, калі за сталом збіраецца ўся сям’я.

Вас чакае:

  • Гульнявая праграма;
  • Выстава-продаж клёцак;
  • Майстар-клас па прыгатаванню дранікаў;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 14 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, 1026.

Чытайце таксама
Увага! Змяніўся нумар тэлефона / факса!
2275
Увага! Змяніўся нумар тэлефона / факса!

Змяніўся нумар тэлефона / факса для прыёму заявак на экскурсійнае абслугоўванне груп па...

«Майскi вальс»
2890
«Майскi вальс»

09.05.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Майскі вальс» на...

Аб працы музея 11 лістапада 2023 года
925
Аб працы музея 11 лістапада 2023 года

Дарагія наведвальнікі! 11 лістапада 2023 года Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і...

Прэс-рэліз свята «Купалле»
533
Прэс-рэліз свята «Купалле»

4 ліпеня 2026 годаз 16.00 да 23.00 Купалле – адно з самых містычных...