+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Не ўсякая хмара дажджу дае»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Не ўсякая хмара дажджу дае»
Мерапрыемства  «Не ўсякая хмара дажджу дае»
1565

Мерапрыемства

«Не ўсякая хмара дажджу дае»

31 ліпеня 2021 года

З 15.00 да 16.00

Сельская гаспадарка неразрыўна звязана з умовамі надвор’я. А гэта значыць, што метэаралагічныя з’явы ўплывалі на жыццё сялян.

Намагаючыся стварыць спрыяльныя ўмовы для земляробства, сяляне часцяком звярталіся да шматлікіх магічных сродкаў, праводзілі розныя абрады.

Мы запрашаем вас у музей, каб пазнаёміцца з таямніцамі беларускай сельскагаспадарчай магіі. Сустракаемся ў 15.00 каля мапы на ўваходзе ў сектар Цэнтральная Беларусь.

Вас чакае:

  • расповед аб месцы дажду ў сялянскім светапоглядзе (цікавыя факты, прымаўкі, павер’і);
  • паказ лакальных абрадаў выкліку дажджу і прагону засухі (цяганне бараны, выхад з косамі ў поле і інш.);
  • дэманстрацыя відэаматэрыялаў з беларускімі народнымі метэралагічнымі абрадамі.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Не ўсякая хмара дажджу дае»

Кошт квіткоў:

- для дарослых – 8.00 руб.;

- для студэнтаў і школьнікаў – 4.00 руб.;

- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Акцыя «Узвіжанне»
566
Акцыя «Узвіжанне»

Узвіжанне – адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які з’яўляецца сімвалам...

АВІАПРАГУЛКА НАД МУЗЕЕМ
528
АВІАПРАГУЛКА НАД МУЗЕЕМ

Паважаныя наведвальнікі! Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапануе вам...

Этнапікнік-2020
1741
Этнапікнік-2020

29.05.2020 запрашаем выпускнікоў школ на этна-пікнік на свежым паветры ў адзіным у краіне сканс...

Cвята  «Стрэчаньскія Дзяды»
322
Cвята «Стрэчаньскія Дзяды»

На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі згодна з праваслаўным календаром адбываюцца...