+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Этна-выходны ўсёй сям’ёй»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Этна-выходны ўсёй сям’ёй»
Мерапрыемства  «Этна-выходны ўсёй сям’ёй»
1538

Мерапрыемства

«Этна-выходны ўсёй сям’ёй»

17 ліпеня 2021 года

з 15:00 да 16:30

Запрашаем вас правесці час у цудоўнай атмасферы беларускіх забаў і казак у  Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Вы зможаце адпачыць на свежым паветры пад спеў птушак і паслухаць народныя казкі, якімі спрадвеку беларусы забаўлялі сваіх дзяцей. Паралельна можна паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу лялек, а напрыканцы паспрабаваць сваю спрытнасць у гульнях.

Вас чакае:

  • расповед беларускіх казак;
  • майстар-клас па вырабу традыцыйных лялек;
  • прагляд беларускіх казачных мультфільмаў;
  • народныя гульні.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Этна-выхадны ўсёй сям’ёй» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Чытайце таксама
Дарагія наведвальнікі! Звярніце УВАГУ!
645
Дарагія наведвальнікі! Звярніце УВАГУ!

30 і 31 снежня 2024 года па тэхнічных прычынах Беларуская карчма на тэрыторыі музея будзе...

Куратарская экскурсія: «Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў»
233
Куратарская экскурсія: «Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў»

Дарагiя сябры! У нас цудоўная навіна!28 сакавіка ў 13.00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай...

Адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай»
2930
Адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай»

14.03.2019г. урачыстае адкрыццё выставы «Забытыя асілкі зямлі беларускай» у Прэзідэнцкай...