17 верасня 2025 года
14:00
7 чэрвеня 2021 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ аб святкаванні Дня народнага адзінства, які адзначаецца штогод 17 верасня і з'яўляецца адным з галоўных дзяржаўных святаў у нашай краіне.
Гэта дата падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Важна захоўваць адзінства і вернасць традыцыям, каб прымнажаць сучасныя дасягненні.
Да Дня народнага адзінства музей прымеркаваў экскурсію па новаму архітэктурнаму аб’екту – хутару з в. Цімошкава Міёрскага р-на, які быў пабудаваны каля 1918 г. Сцяпанам Лявонавічам Пішчулёнкам для сваёй вялікай сям’і, якая налічвала 10 чалавек. Помнік архітэктуры – адметны прыклад сялянскай сядзібы з незвязанымі пабудовамі. Уключае ў сябе вялікае жылое звяно з двума жылымі памяшканнямі і кухняй, комплекс хлявоў, клець, лазню. Хутар – адметны прыклад сядзібы, як узору сацыяльнага і маёмаснага становішча беларускіх сялян, сведчанне знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе 2-ой Рэчы Паспалитай.
У 1989 г. жылая і частка гаспадарчых пабудоў былі набыты музеем. Рамонтна-рэстаўрацыйныя работы на помніку архітэктуры былі праведзены ў 2024-2025 гг.
Прапануем усім ахвотным правесці гэты святочны дзень у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту і дакрануцца да гісторыі беларускага хутара.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.
6 лістапада 2022 года запрашаем на «Дзяды» – штогадовае свята памінання продкаў сваёй сям’і.
Адкрыцце выставы «Беларускія народныя строі» у музеі земляробства імя Ксендза Кшыштафа Клюка г....
30.12.2018г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Васільеўская Каляда» на...
17 красавіка 2022 года Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вял...