+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Кахаем па-беларуску»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Кахаем па-беларуску»
Культурна-масавае мерапрыемства  «Кахаем па-беларуску»
2638

Культурна-масавае мерапрыемства

«Кахаем па-беларуску»

9 лютага 2019 года 

з 13:00 да 14:00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту правядзе святочнае мерапрыемства да Дня Закаханых, на якім будзе магчымасць навучыцца рабіць лялькі-неразлучнікі, прыняць удзел у інтарактыўнай праграме з конкурсамі і забавамі ў народным стылі. Прыязджайце ў музей і пацешце сваю другую палавінку яркімі народнымі традыцыямі! Запрашаем усіх зацікаўленных! 

Вас чакае:

  • беларуская народная музыка, танцы, гульні для пар;
  • конкурс «Спраўная пара»;
  • майстар-клас па вырабу лялькі-неразлучніка.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым  мерапрыемстве «Кахаем па-беларуску» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.50 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»
1518
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»

26.09.2020г. чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Сярэднявечча!

Мерапрыемства  «Этна-выходны ўсёй сям’ёй»
1587
Мерапрыемства «Этна-выходны ўсёй сям’ёй»

17 ліпеня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Этна-выхадны ўсёй сям’ёй» на...

Абрадавае мерапрыемства  «Зажынкі»
1729
Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»

1 жніўня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі...

Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі  «Жахлівыя гісторыі»
1595
Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Жахлівыя гісторыі»

30.01.2021г. запрашаем вас апынуцца ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай вёскі...