+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
2280

Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»

24 жніўня 2019 года 

з 15:00 да 17:00

Хлеб – святыня нашага народа, таму жніво лічылася вельмі адказным перыядам у жыцці беларускага селяніна. Пачатак і заканчэнне ўборкі ўраджаю зернавых урачыста адзначаліся не толькі сельскай грамадой, але і ў кожнай сям’і. Збор ураджаю селянін, негледзячы на цяжкую працу і недахоп часу, суправаджаў шэрагам абрадава-магічных дзеянняў.

Дажынкі адзначалі звычайна пасля заканчэння жніва і  апошні дзень суправаджаўся дажыначнымі абрадамі, у аснове якіх ляжаць рытуалы, якія правадзіліся каля апошніх жытнёвых каласоў, якія ў народзе называлі “барада”. Гэтыя каласкі ўпрыгожваюць кветкамі, стужкамі, пад іх кладуць хлеб, соль. Абавязковым атрыбутам свята быў яшчэ апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны  сэнс абрадаў заключаўся ў тым, каб сродкамі сабранага  забяспечыць ужо будучы ўраджай, здароўе, дабрабыт і працяг роду, падзякаваь продкам за дапамогу ў вырошчванні і зборы пладоў сваёй працы.

Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых да абрадавага мерапрыемства “Дажынкі”! Вы пабачыце традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуеце традыцыйныя песні, найгрышы на музычных інструментах і зможаце самастойна зжаць сабе сноп на памяць!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абраду “Дажынкі”;
  • Майстар-клас па збору ўраджаю сярпом;
  • Майстар-клас па вырабу снапа “Гаспадар”;
  • Беларускія танцы і гульні;

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
417
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”

Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00

Пра працу музея 3 ліпеня 
956
Пра працу музея 3 ліпеня 

Дарагія наведвальнікі!  3 ліпеня 2023 года Экспазіцыя музея працуе з 11.00 да 19.00. Каса...

Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»
1283
Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»

25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00   Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...

«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»
2410
«Дарогамі вайны – дарогамі Перамогі!»

08.05.2019г. запрашаем на свята, якое прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад...