+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Лёс чалавека – лёс краiны
Галоўная Падзеі Лёс чалавека – лёс краiны
Лёс чалавека – лёс краiны
138

З нагоды ўрачыстага святкавання  Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і для ушанавання памяці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, што прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў музей прэзентуе часовую выставу дакументаў і ўзнагарод ваеннага фельчара Цімафея Рыгоравіча Буева.

Цімафей Рыгоравіч нарадзіўся 10 лютага 1909 г. у в. Стражава, Аршанскага павета, Магілёўскай губерні. У 1928 г. скончыў 7 класаў школы. У 1931 г. яго прызываюць на службу ў войска і накіроўваюць у школу санітарных інструктараў. З 1934 па 1935 гг. Цімафей Рыгоравіч праходзіць навучанне ў Ленінградскай школе ваенных лекарскіх памочнікаў пры Ваенна-медыцынскай акадэміі. Пасля заканчэння школы ён накіраваны сярэднім медработнікам 10 танкавай брыгады горада Барысаў, дзе праслужыў да верасня 1939 года. Удзельнічае ў вераснёўскім паходзе Чырвонай Арміі, вынікам якога стала ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

У 1940 годзе яго прымаюць у члены Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Перад вайной Цімафей Рыгоравіч служыць у горадзе Каўнас, дзе пражывае разам з сям’ёй - жонкай Надзеяй Цімафееўнай і дзецьмі: дачкой Верай і сынам Генадзем.

З 1941 па 1945 гг. Цімафей Рыгоравіч – удзельнік Вялікай Айчынай вайны, служыць у франтавым сартыравальным эвакуацыйным шпітале Заходняга, а з 1944 года - 3-га Беларускага франтоў, удзельнічае ў вызваленні Беларусі.

За ўдзел у баях пад час Вялікай Айчыннай вайны Цімафей Рыгоравіч узнагароджаны двума ардэнамі: "Красной звезды", "Красного знамени", медалямі "За оборону Москвы", "За боевые заслуги", “За Победу над Германией” і інш. Скончыў вайну ён у званні капітана медыцынскай службы.

Выстава праз дакументы, узнагароды, асабістыя рэчы Цімафея Рыгоравіча Буева, правядзе дарогамі яго няпростага жыцця ў мірны і ваенны час, пазнаёміць з лёсам аднаго чалавека, як адной са шматлікіх старонак гісторыі, падобных і адначасова непаўторных, што складаюць альманах гістарычнае памяці беларускага народа.

Чытайце таксама
Увага! Скарочаны графік!
1328
Увага! Скарочаны графік!

Увага! Скарочаны графік!

Свята «Купалле»
2598
Свята «Купалле»

25 чэрвеня 2022 года запрашаем на Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца,...

Увазе наведвальнікаў!
338
Увазе наведвальнікаў!

Паважаныя наведвальнікі і госці нашага Музея. Звяртаем Вашу ўвагу, што з 1 лютага 2026 года...

Свята  «Шчадраванне на Палессі»
1080
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...