+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Васільеўская Каляда»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Васільеўская Каляда»
Абрадавае мерапрыемства «Васільеўская Каляда»
3282

Абрадавае мерапрыемства «Васільеўская Каляда»

30 снежня 2018 года 

з 14:00 да 15:00

Новы год, Васілле – кульмінацыйны момант каляднага святочнага комплекса, які цягнецца два тыдні.

У гэты вечар было прынята хадзіць у госці, весяліцца, ладзіць вечарыны. Напярэдадні новага года варылі куццю і гатавалі шмат мясных блюд. Ноч лічылася найболей спрыяльнай для варожбаў, таму ноччу хадзілі калядаваць, вадзілі Багатую і Бедную Каляду, гэта былі два пераапранутых хлопца, якія прадвяшчалі кожнаму лёс на наступны год (асабліва дзяўчатам наконт шлюбу!). Таксама спраўлялі абрад засявання. Дзеці і моладзь хадзілі з торбамі, напоўненымі зернем, віталі гаспадароў, жадалі шчасця і прыбытку, пасыпаючы ўсіх зернем жыта, аўса, ячменю.

Асноўная мэта мерапрыемства – адлюстраваць традыцыі святкавання каляд з найбольш адметнымі  элементамі  свята. У гэты дзень будзе ладзіцца традыцыйнае калядаванне, зімовыя гульні, варажба для дарослых і дзяцей, розныя майстар-класы, спевы, танцы, каб сустрэць Новы год гучна і весела!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя каляднага абыхода з Багатай і Беднай Калядой;
  • Рэканструкцыя абрада “Засяванне”;
  • Традыцыйныя беларускія гульні і забавы;
  • Варажба на будучы год;
  • Майстар-клас па вырабу анёлаў з тканіны.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея,
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры наяўнасці спрыяльных умоў!),
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Васільеўская Каляда» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 6.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2025»
610
Мерапрыемства «Дзень настаўніка-2025»

Настаўнік – гэта асоба, якая не толькі дае веды, але і вучыць верыць у свае сілы і спраўляцца з...

З любоўю да самых блізкіх
208
З любоўю да самых блізкіх

«З любоўю да самых блізкіх» 1 кастрычніка 2026 года 12:00 Беларускі дзяржаўны...

Увага! Змены ў працы экспазіцыі!
1483
Увага! Змены ў працы экспазіцыі!

З 01.04.2020г. музей пераходзіць на летні час працы!