Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц. У гэты дзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і іншую ежу, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.
Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годдзе.
Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» – прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню, і іх гаспадарку.
У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту будуць ладзіць традыцыйныя абрады шчадравання. Таксама вы зможаце паваражыць, навучыцца танцаваць беларускія танцы, прыняць удзел у розных майстар-класах!
Запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!
Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 15 мая па 01 чэрвеня...
7 жніўня 2021 года адбыўся дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»
У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі маштабна адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы...
Запрашаем на музейныя заняткі!