Здаецца Першая сусветная вайна мае даволі адноснае дачыненне да гісторыі Беларусі. Як той казаў: “Гэта не наша вайна”. Але з гэтай тэрыторыі ішлі шматлікія патокі бежанцаў, вялікая колькасць людзей як грамадзянскага, так і ваеннага паходжання загінула і шмат вядомых асоб спрычынілася да гэтай вайны ў якасці ўдзельнікаў.
Адной з такіх асоб з’яўляецца Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч (05.03.1896-07.01.1991) – беларускі драматург, паэт, байкапісец, празаік, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік БССР (1956), акадэмік АН БССР (1950), доктар філалагічных навук (1953), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі імя Беларусі імя Я.Купалы, Герой Сацыялістычнай Працы (1975), удзельнік Першай сусветнай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Гэтым паведамленнем БДМНАіП пачынае цыкл матэр’ялаў, прысвечаных Першай сусветнай вайне, і правядзенню ваенна-гістарычнай рэканструкцыі 26 красавіка 2026 г.
Ураджэнец в. Нізок Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 9-ае дзіця ў сваёй сям’і скончыў 4-хкласнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах, з якога пазней перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (зараз Дзяржынск). У 1913 г. у Мінску ён паспяхова здаў экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка. У 1914 г. атрымаў накіраванне ў земскае народнае вучылішча ў в. Мнішаны Пяршайскай воласці Мінскага павета. Але доўга папрацаваць не ўдалося: у жніўні 1915 г. яго мабілізавалі ў армію. На фронт настаўнік трапіў не адразу. Спачатку ён апынуўся ў Гатчынскай школе прапаршчыкаў, пасля сканчэння якой атрымаў прызначэнне на пасаду ваеннага інструктара. Вясну і лета 1916 г. К. Атраховіч рыхтаваў апалчэнцаў на фронт у складзе 38-га запаснога батальёна ў г. Асташкаве. У кастрычніку 1916 г. ён знаходзіўся ўжо ў маршавай роце 494 Вярэйскага стралкова палку на Румынскім фронце.
У 1917 г. камандзір роты паручнік К.Атраховіч добра ладзіў з сваімі падначаленымі ў новых, народжаных рэвалюцыяй акопных умовах. Яго полк, моцна патрапаны у зімовых баях, адвялі ў тыл на перафарміраванне. Але гэты працэс адбываўся ўжо без яго, захварэлага брушным тыфам. Вярнуўся ён у полк адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і затрымаўся ў ім не дужа доўга: выйшаў загад галоўнакамандуючага М.Крыленкі аб дэмабілізацыі з арміі ўсіх настаўнікаў дзеля іх вяртання да ранейшай працы. У лютым 1918 г. ён вярнуўся ў Нізок, а літаральна праз некалькі дзён германскія войскі акупавалі Беларусь аж да Дняпра.
А ўжо з жніўня 1920 г. пачаўся новы, ужо савецкі этап жыцця К.Атраховіча: на працягу трох гадоў яму зноў давялося вучыць ваеннай справе навабранцаў ужо Чырвонай арміі ў складзе 16-га запаснага палка, а потым 28-га стралковага палка.
БДМНАіП шчыра дзякуе часопісу “БГЧ” за інфармацыю і прадстаўленыя фота нашага славутога земляка ў трагічныя часы Першай сусветнай вайны на падставе матэр’ялаў №3 “БГЧ”, прысвечанага дзейнасці К.Крапівы.


22 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00 Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога –...
Камаедзіца - адзін са старажытных рэгіянальных беларускіх абрадаў. Праводзіўся ён увесну і...
Дарагія наведвальнікі Музея. Звяртаем Вашу ўвагу, што квіткі на мерапрыемства «Ноч музеяў -...
У мэтах узмацнення мер па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей ад пажараў у быце ў перыяд з...