+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Беларускі weekend
Галоўная Падзеі Беларускі weekend
Беларускі weekend
2834

Беларускі weekend
Першыя выходныя вясны ў музеі пад адкрытым небам!

Адсвяткаваў Масленіцу – не спыняйся!
Выходныя ў беларускім стылі – якасна і модна! 
Жывая музыка, гульні і забавы!

4 сакавіка 2017 года
з 13:00 да 15:00

Толькі ў гэты дзень для вас будзе працаваць выстава «Жаночая ідэнтычнасць» – праект па рэканструкцыі традыцыйных беларускіх строяў сумесна з прадпрыемствам народных рамёстваў «Скарбніца» (у помніку архітэктуры царква з в. Логнавічы).

Нашым наведвальніцам будзе дана казачная магчымасць апрануцца як сапраўдныя беларускія жанчыны і зрабіць сэлфі ў самай аўтэнтычнай фотазоне.

Майстар-клас па завязванню наміткі (хата з вёскі Заброддзе).

Займальная экскурсія па музею а 13:30.

Незабыўны адпачынак для ўсёй сям'і!

 

5 сакавіка 2017 года
з 14:00 да 15:00

Адпачынак у беларускім стылі.

Выступ усім вядомага гурта «Жвавы карчмар».

Музычны праект «Жвавы Карчмар» быў створаны былымі студэнтамі БДУКіМ ў 2015 годзе. З цягам часу праект змяніўся, атрымаў цалкам новую, не стрыманую рамкамі форму.

У рэпертуар гурта ўваходзяць традыцыйныя беларускія побытавыя танцы ды гульні, традыцыйныя мужчынскія спевы, інструментальныя наігрышы ды апрацоўкі фальклорнага матэрыялу. Склад музычных інструментаў налічвае беларускую дуду, скрыпку, барабан, бубны, дудкі і інш.

Творчасць музыкаў насычана пазітывам і сапраўды карчомным разгулам.

Гучная музыка, запамінальныя словы, простыя рухі. Сустракай вясну! Адпачывай разам з намі!

Са шчырай усмешкай на прыгожым твары, мы будзем граць без перадыху і толькі для Цябе!

 

Кошт уваходных квіткоў:

  • для дарослых – 5.50 руб.; 
  • для студэнтаў – 4.00 руб.; 
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме;
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Чытайце таксама
Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
323
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...

Фотасправаздача «Юр’я»
3481
Фотасправаздача «Юр’я»

06.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Юр’я» на тэрыторыі музея!

Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”
1500
Часовая выстава “Поўны клеці карабамі…”

17 лістапада 2023 г. У 13.00. Помнік архітэктуры “Спаса-Праабражэнская царква з в....

Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»
667
Свята «Дзень абаронцаў Айчыны»

25 лютага 2024 года з 13.00 да 14.00   Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца...