Паміж Калядамі і Вадохрышчам існуе непасрэдная сувязь. Каляды – свята, якое займае ў традыцыйнай культуры беларусаў важнейшае месца. Доўжылася яно напрацягу двух тыдняў і ўключала ў сябе тры куцці – тры калядных свята. У праваслаўных святкаванне Каляд завершалася поснай куццёй, якая была прымеркавана да Вадохрышча.
Каляды скончыліся, прайшлі марозы, а снег яшчэ не растаяў. Запрашаем вас палюбавацца прыгожымі снежнымі краявідамі, зрабіць атмасферныя здымкі (нагадваем вам пра дзень музейнага сэлфі!) і наведаць бясплатную экскурсію, якая пройдзе па трох храмах і сялянскіх сядзібах музею, дзе вы пачуеце расповяд пра свята Вадохрышча.
Экскурсія разлічана на адну групу да 10 чалавек. Збор групы каля ўвахода на сектар “Цэнтральная Беларусь”.
І не забудзьцеся падзяліцца здымкамі ў сацсетках!
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
25 ліпеня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Цуды беларускага расліннага...
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
Дарагія сябры! З 11 па 20 лютага 2026 года будзе праходзіць папярэдні продаж білетаў на...