5 і 7 студзеня 2025
13:00
Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым пра здзяйсненне жаданняў!
Запрашаем Вас наведаць бясплатныя экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, каб адчуць атмасферу народных традыцый і зімовага хараства!
Расповед пра калядныя традыцыі нашых продкаў, варожбы, майстар-клас па традыцыйным калядным песням напоўніць святочныя дні радасцю і весялосцю!
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
Вялікдзень - найвялікшая хрысціянская ўрачыстасць, якая сімвалізуе адраджэнне, надзею і...
09.01.2021г. запрашаем вас далучыцца да цікавай зімовай традыцыі!
15.02.2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея...
1 мая 2026 года в 15.00 в Белорусском государственном музее народной архитектуры и быта...