+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Партызанскі дуб»
Галоўная Падзеі Акцыя «Партызанскі дуб»
Акцыя «Партызанскі дуб»
242

прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі і ў гонар партызанскага руху

 

28 чэрвеня 2024 у 11.00 на тэррыторыі Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту супрацоўнікамі газеты «Культура» і часопіса «Мастацтва» будзе пасаджаны дуб з Ліпічанскай пушчы.

У Ліпічанскай пушчы знаходзіцца адна з самых старажытных дуброў Беларусі. Дубы ў ёй дасягаюць больш за 200-гадовы ўзрост. Дуб можа дасягаць больш 500-гадовага ўзросту і мець таўшчыню дрэва больш за 4 метра ў дыяметры.

Ліпічанская пушча ўпісала сваю яркую старонку ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Там знаходзілі сховішча партызанскія атрады і размяшчаўся партызанскі шпіталь. Мясцовымі партызанамі было пушчана пад адхон 267 варожых эшалонаў, узарвана 50 мастоў, разгромлена больш за 60 гарнізонаў ворага. Немцы прыклалі шмат сіл, каб выбіць партызан з пушчы і захапіць яе, але ім гэта не ўдалося. Нягледзячы на некалькі блакад, упартых баёў з вяликими сіламі ворага, пушча так і засталася няскоранай.

12-13 ліпеня 1944 года байцы ІІ Беларускага фронту ў Ліпічанскай пушчы сустрэліся з партызанамі. Да гэтага моманту тут знаходзіліся чатыры брыгады і два асобныя атрады – звыш 3200 чалавек. Радасці з нагоды вызвалення не было канца!

Запрашаем у гонар партызанскага руху пасадзіць дуб як сімвал мужнасці, стойкасці і непакорлівасці разам з намі!

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутныя таксі №1277, 1111, 1026.

Чытайце таксама
Да Дня Яднання народаў Расіі і Беларусі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту функцыянуе выстава "Беларусь - 21 стагоддзе"
358
Да Дня Яднання народаў Расіі і Беларусі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту функцыянуе выстава "Беларусь - 21 стагоддзе"

Да Дня Яднання народаў Расіі і Беларусі ў Музеі народнай архітэктуры і побыту функцыянуе...

Мерапрыемства  «9 Мая. Шляхамі вайны»
477
Мерапрыемства «9 Мая. Шляхамі вайны»

Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны. Смерці і...

Мерапрыемства «Зімовыя забавы»
1133
Мерапрыемства «Зімовыя забавы»

20 лютага 2021 года запрашаем вас прыняць удзел у традыцыйных беларускіх гульнях і забавах!