+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Дзень сям’і»
Галоўная Падзеі Акцыя «Дзень сям’і»
Акцыя «Дзень сям’і»
515

19 кастрычніка 2025 года

15:00

21 кастрычніка ў Беларусі святкуецца Дзень бацькі і гэта не выпадкова, паколькі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14-га кастрычніка Дзень маці, што дае магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. У яго межах у нашай краіне праводзяцца мерапрыемствы, якія накіраваны на далейшае захаванне традыцыйных каштоўнасцей.

Таму запрашаем усіх ахвотных наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца з традыцыйнымі мужчынскімі і жаночымі заняткамі.

 

Вас чакае:

  • Экскурсія па кузні з в. Клочкава Маладзечанскага р-на;
  • Экскурсія па выставе «Рыбалоўства на Беларусі»;
  • Экскурсія па выставе «Беларускае ткацтва».

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№ 1111,1026.

Чытайце таксама
«Начны забег з Беларусбанкам»
153
«Начны забег з Беларусбанкам»

У ноч з 12 на 13 верасня 2026 года з 17:00 да 00:30 запрашаем аматараў бегу і актыўнага...

Мерапрыемства  «Светлыя-светлыя нашы памерлыя.  Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»
1063
Мерапрыемства «Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»

10 лютага 2024 года з 14.00 да 15.00 Цягам года на Беларусі было шмат дзён ушанавання...

Знаёмімся з удзельнікамі фестываля
835
Знаёмімся з удзельнікамі фестываля

Падчас фестываля гістарычнай рэканструкцыі “Над Менкай” (8 чэрвеня 2024 г.) вы зможаце...