+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Часовая экспазіцыя "Глыбоцкая кераміка"
Галоўная Падзеі Часовая экспазіцыя "Глыбоцкая кераміка"
Часовая экспазіцыя "Глыбоцкая кераміка"
31

Беларускае народнае ганчарства мае даўнія традыцыі. Гліна дзякуючы сваёй даступнасці, пластычнасці і вогнетрываласці спрадвеку выкарыстоўвалася для вырабу посуду і іншых прадметаў. У сялянскім побыце кераміка была неад’емнай часткай гаспадаркі: у ёй гатавалі, захоўвалі, пераносілі ежу, напоі. Асноўнымі рысамі беларускага ганчарства былі практычнасць і дасканаласць формы, стрыманасць дэкору.

Гарады Глыбокае і Дзісна былі аднымі з галоўных цэнтраў ганчарства заходняга Паазер’я. У міжваенны час у кожным з гэтых гарадоў працавала каля дзевяці майстроў, у той час як іншыя асяродкі ганчарства былі значна меншыя і знаходзіліся пераважна ў сельскай мясцовасці. У некаторых з іх яшчэ захоўваўся старажытны спосаб фармоўкі посуду кальцавым налепам.

Глыбоцкія ганчары выраблялі посуд у тэхніцы выцягвання на нажным ганчарным крузе. Асартымент быў даволі разнастайны: гаршкі, макатры, бабачнікі, адстойнікі, збаны, гарлачы, глякі, слоікі, спарышы, міскі, паўміскі, цёрлічкі, чайнікі і інш.

Большасць вырабаў пакрывалі палівай, якую наносілі сухім спосабам: посуд абмазвалі дзёгцем і пасыпалі парашком палівы праз ганчарнае сітца — пытлік. Некаторыя вырабы дэкаравалі ў верхняй частцы некалькімі выціснутымі палоскамі. Посуд таксама маглі аздабляць падпаліўным роспісам, пераважна расліннага характару. У форме і аздабленні асобных прадметаў адчуваецца ўплыў найбольш развітых ганчарных цэнтраў — Ракава і Івянца. Ганчарная вытворчасць у Глыбокім праіснавала да 1970-х гадоў.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей падрыхтавалі сумесны выставачны праект, які знаёміць з вырабамі глыбоцкіх ганчароў. Акрамя традыцыйнага посуду на выставе можна ўбачыць некаторыя адмысловыя інструменты, якімі карысталіся майстры, даведацца пра тэхніку нанясення палівы, убачыць фотаздымкі 1930-х гг.

Чытайце таксама
Свята  «Зажынкі»
648
Свята «Зажынкі»

«Зажынкі» - традыцыйнае свята, прысвечанае пачатку жніва.

Мерапрыемства «Сялянскія промыслы»
1410
Мерапрыемства «Сялянскія промыслы»

04.09.2022 года запрашаем даведацца чым займаліся нашыя продкі, пазнаёміцца з традыцыйным бытам...

"Не пакідайце дзяцей адных!"
830
"Не пакідайце дзяцей адных!"

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 15 мая па 01 чэрвеня...

Дзень культурнага абмену Беларусі і Кітая
691
Дзень культурнага абмену Беларусі і Кітая

4 кастрычніка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў...