+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Цуд на Каляды»
Галоўная Падзеі Акцыя «Цуд на Каляды»
Акцыя «Цуд на Каляды»
1584

Акцыя «Цуд на Каляды»

5 і 7 студзеня 2022 года 

з 14:00 да 15:00

Дарагія сябры, надыходзяць чароўныя калядныя дні! Мы чакаем ад іх нейкага цуда, марым пра здзяйсненне жаданняў. Запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб больш даведацца пра традыцыю святкавання Каляд.

Мы хочам зрабіць падарунак для ўсіх нашых гасцей напярэдадні Божага нараджэння. Можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па 3 помнікам архітэктуры, якія знаходзяцца ў музеі.

Вы пачуеце расповед пра помнікі драўлянага дойлідства (капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, Пакроўская царква з вёскі Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, Свята-Праабражэнская царква з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці).

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Свята  «Шчодрык»
667
Свята «Шчодрык»

Шчодрык або Шчодрая куцця – вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую,...

Мерапрыемства  «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь»
1098
Мерапрыемства «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь»

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і...

Прэс-рэліз абрада «Вешанне калодак»
914
Прэс-рэліз абрада «Вешанне калодак»

2 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00   Адным з самых цікавых масленічных звычаяў, якія...

Аб працы музея 24 і 25 снежня 2025 года
434
Аб працы музея 24 і 25 снежня 2025 года

Дарагія наведвальнікі! 24 снежня 2025 года музей працуе з 10:00 да 16:00. Каса працуе: з...