+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)
Галоўная Падзеі Свята «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)
Свята  «Купалле» («У нас сягоння Купалачка»)
31

5 ліпеня 2025 года з 19.00 да 22.00

Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе “грае і пераліваецца” асабліва яскрава.

Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц.

Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чорта ці вадзяніка, каб напалохаць дзяўчат.

Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе – і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.

Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання Купалля, разам з намі, ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Жывы гук народных інструментаў і песень ад фальклорных гуртоў;
  • Пляценне вянкоў;
  • Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
  • Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
  • Варожбы на вянках і зеляніне;
  • Чарадзейныя казкі;
  • Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
  • Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
  • Майстар-клас па кавальству;
  • Майстар-клас па лялькам.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 22,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 13,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 10,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Кошт квіткоў па папярэднім продажы (з 28.06.2025 па 04.07.2025):

  • для дарослых – 20 бел.руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 11,00 бел.руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 9,00 бел.руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/f3a72f42e

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/322c0c6b7

Плацежная спасылка: https://tiny.by/link/551f97b68

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 21.00. Каса працуе з 11:00 да 20:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў прымаюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Настаўнік – не званне, настаўнік – прызванне!»
2460
Фотасправаздача «Настаўнік – не званне, настаўнік – прызванне!»

Культурна-масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка!

Свята  «Зажынкі»
877
Свята «Зажынкі»

22 ліпеня 2023 года з 13.00 да 14.00   Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога –...

Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
1530
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»

18.08.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі ...