Народную медыцыну называюць прамаці навуковага лячэння хвароб. Лекавыя расліны былі вядомы яшчэ з далекай мінуўшчыны і шырока выкарыстоўваліся на Беларусі. Народнае знахарства мы разглядаем як звяно традыцыйнай культуры, у змесце якога закладзены не толькі інфармацыйны пачатак па знахарству, але і захаваны глыбокі пласт духоўнай культуры, якая цесна звязана з абраднасцю, правіламі побыту, культурай і асаблівасцямі традыцыйнага харчавання. Таямніцамі лекавых раслін валодалі ведуны, знахары, кастаправы. Сабраныя рэцэпты і веды старанна ахоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. З развіццём пісьменнасці накопленыя практычныя навыкі фіксаваліся ў рукапісных кнігах, а пазней друкаваліся ў спецыяльных выданнях.
У народнай медыцыне мінулага выкарыстоўвалася больш за тысячу раслін. Цяпер у айчыннай медыцыне ўжываецца не больш за 200 відаў. На тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту растуць 155 відаў лекавых раслін, некаторыя з іх занесены ў «Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь». Пра захоўванне гэтых раслін трэба клапаціцца своечасова. Менавіта таму вынікам працы супрацоўнікаў ландшафтна-этнаграфічнага аддзела стала стварэнне агарода лекавых раслін у комплексе пагоннага двара з вёскі Садавічы Капыльскага раёна. Тут сабраны як найбольш цікавыя расліны прыроднай флоры Беларусі, так і інтрадуцыраваныя (прывезеныя), якія вельмі добра адаптаваліся да прыродных умоў нашай краіны. Акрамя таго, дадзеныя расліны маюць цудоўныя дэкаратыўныя ўласцівасці. На сённяшні дзень калекцыя раслін налічвае 37 відаў, 9 з якіх знаходзяцца пад аховай.
Таўлай Святлана Вікенцьеўна,
загадчык ландшафтна-этнаграфічнага аддзела.
6 красавіка 2024 года з 14.00 да 15.00 Саракі – свята ў народным...
Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Б...
30 мая выпускнікі развітваліся са школай у Беларускім скансэне.
8 i 10 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00 Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка)...