+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё экспазіцыі «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»
Галоўная Падзеі Адкрыццё экспазіцыі «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»
Адкрыццё экспазіцыі «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»
2840

«Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны»

16 кастрычніка ў 14.00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі: «Сакральная культура ў народным побыце Астравеччыны» помнік архітэктуры «Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань».

Адным з накірункаў экспедыцыйнай дзейнасці музея ў 2016 – 2018 гг.стала даследванне матэрыяльнай спадчыны вёсак і мястэчак Астравецкага раёна – самабытнага памежнага краю з адметнай культурай і традыцыямі. Астравеччына была абрана невыпадкова – праз сваю адасобленасць, нацыянальную і канфесійную разнастайнасць, рэгіён захаваў унікальнае культурнае асяроддзе.

Каштоўным скарбам, атрыманым падчас экспедыцый па вёсках Астравеччыны, сталі драўляныя бажніцы вырабу мясцовых жыхароў – унікальныя творы народнага мастацтва, якія спалучаюць прыёмы разьбы па дрэве, мастацкага роспісу.

Музейныя прадметы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, абагульняе прыналежнасць да рэлігійнай спадчыны. Разнастайнасць спосабаў і тэхнік перадачы хрысціянскага сюжэту (літаграфія, фотакопія, аўтарскі малюнак фарбай) – адлюстроўвае не толькі мастацкі густ жыхароў Астравеччыны, але і пэўныя ідэалагічныя ўстаноўкі, што панавалі ў рэгіёне ва ўмовах розных палітычных сістэм.

 
Чытайце таксама
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”
387
“Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”

Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00

Увага!
1532
Увага!

23 і 24 кастрычніка экспазіцыйны сектар «Паазер'е» па тэхнічных прычынах будзе зачынены!

Мерапрыемства  «Саракі»
716
Мерапрыемства «Саракі»

Саракі – дзень, набліжаны да веснавога раўнадзенства. Ва ўяўленнях вясковых жыхароў з гэтага...