Калі ідзеш па музейнай вёсцы і выходзіш на пшанічнае поле, як быццам выпадаеш з рэальнасці. Зямля, неба, каласы, хаткі, цэрквы, капличкі, млыны – такія ж, як і сто гадоў таму.
У музеі па-асабліваму адчуваецца гэтая сувязь з продкамі, што ідзе з глыбіні стагоддзяў. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да абрадавага мерапрыемства «Зажынкі». Вы пабачыце рэканструкцыю абрада, звязанага з уборкай ураджаю, пачуеце традыцыйныя песні і зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па традыцыйным танцам і гульням.
У зажынкавых абрадах і звычаях яскрава бачны элементы земляробчай магіі, заклінанняў, у якіх адлюстравана пашана селяніна да хлеба. У першы выхад на ніву нажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром, яму прыпісвалі магічныя здольнасці, таму ўсяляк ушаноўвалі: ўпрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуць, зерне з яго замешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Запрашаем Вас прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
28 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побытуадбылося яркае і душэўнае беларускае свята -...
Дарагiя сябры! У нас цудоўная навіна!28 сакавіка ў 13.00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай...
19.08.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка» на тэрыторыі музея!
25.05.2019г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве, дзе можна будзе пабачыць цікавую...