Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 4 траўня 2019 года запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Юр’я», якое пачнецца а 16.00 гадзіне і працягнецца да 17.30
Юр’я – старадаўняе гадавое свята земляробчага календара, якое адзначалася ў гонар заступніка жывёлы і гаспадаркі. Да гэтага дня прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, «на юр’еву расу», якой надавалася цудадзейная моц. Вечарам напярэдадні свята ўпершыню выводзілі на начлег коней: лічылася, што Юр’я замыкае ваўкам раты і конскі статак з гэтага дня не рызыкуе стаць ахвярай драпежнікаў. Таксама ў гэты дзень здзяйсняўся абрадавы абход палёў, варажылі пра будучы ўраджай. Качаліся па ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. Моладзь абыходзіла двары гаспадароў, спяваючы юраўскія песні – пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі і выпускае расу і вясну.
На тэрыторыі музея Вас чакае:
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
15 сакавіка 2026 года атрымаўся па-сапраўднаму святочным і ўтульным! Нягледзячы на магчымасці...
8 i 10 сакавіка 2024 года з 14.00 да 15.00 Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка)...
Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.