9 сакавіка 2024 года
з 11.00 да 12.00
Масленічныя традыцыі і абрады маюць свае адметнасці ў розных вёсках Беларусі. У святочны тыдзень можна было пачуць спевы веснавых песень, пабачыць абыход двароў з запрашэннем на гулянне, катанне на конях, гушканне на арэлях, абрад вешання калодак, карагоды ля вогнішча.На вогнішчы спальвалі не толькі старыя рэчы, але і пудзіла зімы ў жаночым абліччы. Спальванне пудзіла зімы лічыцца кульмінацыйным момантам свята. Зараз нам цяжка ўявіць, аднак у даўнейшыя часы гэтага магло і не быць. У некаторых мясцовасцях па вёсцы насілі ляльку, якую не спальвалі, а старанна апраналі.Напрыклад, у в. Будча Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці на Масленіцу абыходзілі двары з лялькай-«немкай». Ляльку прыбіралі ў сукенку, малявалі твар, на галаве завязвалі хустку ці накідвалі вэлюм. Пры падыходзе да хаты казалі: «Немку носім-сала просім. На Запускі - па два кускі, па тры кускі». Гаспадары, у сваю чаргу, давалі прысмакі.Запрашаем Вас далучыцца да абрадавай дзеі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Увага! Прыходзьце на мерапрыемства за 15 хвілін да пачатку!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; аўтобус №150; маршрутные таксі №1277, №1111, №1026.
Хутка апошні званок! Давайце даведаемся, як ішлі школьныя справы ў нашых бабуль і дзядуль.
Адкрыцце выставы «Беларускія народныя строі» у музеі земляробства імя Ксендза Кшыштафа Клюка г....
25 снежня 2023 14:00-15:00 Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё...
Святыя вечары, Крывыя вечары, Каляды – так называлі старажытныя святкаванні ў гонар зімовага со...