20 красавіка 2024 года
з 14:00 да 15:00
Млын – пабудова для размолу зерня. З ім звязваецца шэраг павер’яў. Лічылася, што млынары маюць стасункі з нячыстай сілай. Іх паважалі як вельмі моцных чараўнікоў і лічылася, што ўдзень малолі зерне людзі, а ўначы – чэрці. Валадары ветракоў, каб зноў выклікаць вецер, для прыкладу, кідалі некалькі жменяў мукі, што было своеасаблівай ахвярай ветру. А на Барысаўшчыне, тыя, хто працавалі на вадзяных млынах, у дзень святога Марціна елі гусей і казалі: «Марцін святы – губіцель гагаты».
Таму запрашаем ўсіх жадаючых наведаць Музей народнай архітэктуры і побыту, каб паслухаць млынарскія байкі і паўдзельнічаць ў розных магічных дзеяннях, якія неад’емна звязаны з працай млынара.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

«Зажынкі» - традыцыйнае свята, прысвечанае пачатку жніва.
9 красавіка 2022 года пры набыцці ўваходнага квітка ў музей Вы можаце паўдзельнічаць у...
8 сакавіка 2023 года з 13.00 да 14.00
23.05.2020г. падарожжа ў Краіну сакральных каштоўнасцей і ўзораў творчасці народных майстроў!