+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Святы Мікола
Галоўная Падзеі Святы Мікола
Святы Мікола
969

Святы Мікола – бадай самы шануемы святы сярод беларускага сялянства. Амаль у кожнай хаце можна было сустрэць яго абраз. У народзе казалі: “Няма за мужыка паборніка большага за Міколу”. Мікола лічыўся нябесным заступнікам бедных, нямоглых і падарожнікаў, асабліва на вадзе. “Мо ніхто так не ратуе на вадзе, у дарозе ці на вайне, як сьвяты Мікола”, - кажа народная прымаўка. У народзе Міколу лічылі, як найстарэйшага па сваім веку, найстарэйшым і над усімі святымі. “Прасі Міколу, а ён Спасу скажа”.

З малітваю да Міколы звярталіся перад тым як выпраўляліся ў дарогу, а таксама падчас буры. У народных спевах Мікола паўстае як апякун нівы і статка. З днямі памяці Святога Міколы звязаны каляндарныя назіранні сялян: “Да вясеньняго Міколы няма лета, а да асеньняго няма зімы”. З вясеннім Міколам (22 траўня) звязаны пачатак сяўбы яравых культур, а таксама выган коней у ноч на пашу.

Да Міколы веснавога музей падрыхтаваў выставу абразоў з уласнай калекцыі, дзе вы зможаце ўбачыць народныя, манастырскія а таксама стараабрадніцкія абразы з выявамі Святога Мікалая.

Чытайце таксама
27 лютага 2022 г. - рэспубліканскі рэферэндум!
1577
27 лютага 2022 г. - рэспубліканскі рэферэндум!

27 лютага 2022 г. адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і...

Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
1533
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»

21 жніўня 2021 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі му...

Абрадавае мерапрыемства  «Вячоркі»
1588
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»

14.11.2020г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Вячоркі» на тэрыторыі музея!