+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Выстава «9 мая: лёс чалавека – лёс краіны»
Галоўная Падзеі Выстава «9 мая: лёс чалавека – лёс краіны»
Выстава «9 мая: лёс чалавека – лёс краіны»
1207

Выстава «9 мая: лёс чалавека – лёс краіны»

9 мая 2020 г.

Да 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі музей ладзіць невялічкую выставу, прысвечаную вайсковаму доктару Буеву Цімафею Рыгоравічу. Цімафей Рыгоравіч быў прызваны ў войска ў 1931 г., а ўжо ў 1932 г. скончыў школу санітарных інструктараў. Прайшоў усю вайну, удзельнічаў у абароне Масквы, быў узнагароджаны 2-ма ардэнамі і медалямі. Пасля вайны працягваў службу ў войску ў якасці медыка.

На выставе будуць прадстаўлены фатаздымкі, дакуманты, узнагароды і асабістыя рэчы Цімафея Рыгоравіча. Выстава будзе знаходзіцца ў помніку архітэктуры "Школа з в. Калодчына" на экспазіцыйным сектары "Цэнтральная Беларусь". Такім чынам праз лёс асобнага ўдзельніка вайны можна ўбачыць лёс усяго народа нашай краіны ў гэты пераломны час.

За дадатковую плату ў музеі можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі, навучэнцы прафесійна-тэхнічных, сярэдне спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
 
Чытайце таксама
Увага! Скарочаны графік!
564
Увага! Скарочаны графік!

Рэжым працы музея 6 і 7 лістапада.

Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»
1188
Фотасправаздача «Шырокая Масленіца ў беларускім скансэне»

29 лютага 2020 года адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленiца» на тэрыторыі музея!

Абрадавае мерапрыемства  «Камаедзіца»
937
Абрадавае мерапрыемства «Камаедзіца»

4 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на...

Адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”
2423
Адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”

18 мая а 15.00, адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”,якая працягвае азнаямленне...