+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”
Галоўная Падзеі Адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”
Адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”
2430

Адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”
Дата адкрыцця:
18 мая 2016 г. 15.00

У помніку архітэктуры “Вяночны двор з вёскі Бракава Слабада Чавускага раёна” ў Міжнародны дзень музеяў адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай рамяству шапавалаў, якое ўключана ў спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.

Выстава “Падняпроўскае шапавальства” працягвае азнаямленне наведвальнікаў з промысламі і рамёствамі беларусаў, адлюстраванне якіх у музейнай экспазіцыі стала практыкай, адным з накірункаў яе развіцця і ўзбагачэння.

У комплексе двара можна ўбачыць памяшканне для ўтрымання авечак, паветку з унікальнай машынай-воўначоскай, майстэрню шапавала з поўным камплектам прыладаў для працы. У клеці і хаце помніка можна пабачыць гатовыя вырабы з воўны: валёнкі, верхняе адзенне, шапкі-магеркі. Падчас мерапрыемства ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па дэкаратыўнаму “сухому валянню”.

Запрашаем наведаць выставу!

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»
760
Мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»

15 жніўня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка»!