+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Тэатралізаванае FASHION SHOW «Дзве эпохі»
Галоўная Падзеі Тэатралізаванае FASHION SHOW «Дзве эпохі»
Тэатралізаванае FASHION SHOW  «Дзве эпохі»
550

Тэатралізаванае FASHION SHOW

«Дзве эпохі»

24 верасня 2022 года

13:00 – 14:30 (дэфіле);

14:30-15:30 (экскурсіі і майстар-класы)

 

Сярэднявечныя рыцары перанясуцца ў ХХІ стагоддзе на дэфіле, дзе чароўныя мадэлі з «Акадэміі Моды МКStyle» прадставяць калекцыі аддзення сучасных дызайнераў. За сэрца адной з прыгажунь рыцары правядуць турнір. Пераможца атрымае прыз, а гасцей пасля  дэфіле чакаюць цікавыя экскурсіі і забавы ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Вы ўбачыце:

  • Калекцыю адзення пачынаючага дызайнера Юліі Калашнікавай;
  • Калекцыю вядомага дызайнера Ніны Фядорчэнка;
  • Элементы сярэднявечнага рыцарскага турніра.

Вас чакаюць:

  • Музычная праграма;
  • Фота-зоны;
  • Экскурсіі па музею (сектар «Цэнтральная Беларусь»);
  • Анімацыйныя пляцоўкі – стральба з лука (паслуга за грошы), гульні і конкурсы.

Пачатак мерапрыемства ў 13.00 на галоўнай плошчы каля малай сцэны (сектар «Цэнтральная Беларусь»).

Чакаем Вас у захапляльнае падарожжа на дэфіле з элементамі Сярэднявечча! 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

 
Чытайце таксама
Свята «Купалле»
1444
Свята «Купалле»

25 чэрвеня 2022 года запрашаем на Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца,...

Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
194
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

5 і 7 студзеня 2024 года 14:00   Запрашаем Вас правесці першыя цудоўныя дзянькі Новага...

«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»
1781
«VIP – пікнік «Развітанне са школай - 2019»

29.05.2019г. запрашаем выпускнікоў школ на «VIP-пікнік «Развітанне са школай - 2019»!

Абрадавае мерапрыемства  «Пакроўскі кірмаш»
692
Абрадавае мерапрыемства «Пакроўскі кірмаш»

16 кастрычніка 2021 года кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Пакравоў!