+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»
Мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»
1354

Мерапрыемства

«Спасаўка-Ласаўка»

15 жніўня 2021 года

З 13.00 да 14.30

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае дарослых і дзяцей на абрадавае мерапрыемства «Cпасаўка-Ласаўка».

«Спасаўка-ласаўка» – так ў народзе называюць свята «Успенскі пост». Ён цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія прысвечаны Ісусу Хрысту і Прасвятой Багародзіцы. У народнай культуры кожнае з гэтых святаў было пераасэнсавана і атрымала сваю назву: 14 жніўня – макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня – яблычны Спас, 29 жніўня – хлебны ці арэхавы Спас, альбо «Спас на палатне».

Вас чакае:

  • цікавае падарожжа з супрацоўнікамі музея ў гісторыю свята;
  • інтэрактыўная праграма са спевамі і танцамі;
  • асвячэнне мёду, хлеба, яблык;
  • святочны кірмаш;
  • тэматычная экскурсія па тэме пчалярства.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка»!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • Паважаныя наведвальнікі, ёсць магчымасць узяць свае яблыкі для асвячэння!
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Прэс-рэліз ваенна-гістарычнага фестывалю па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»
360
Прэс-рэліз ваенна-гістарычнага фестывалю па падзеям Першай сусветнай вайны «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі»

Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісто...

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства  «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»
1306
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»

22.11.2020г. расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліцы...

Абрадавае мерапрыемства «Беларускае вяселле»
4318
Абрадавае мерапрыемства «Беларускае вяселле»

Музей запрашае да сябе маладых і прапануе адсвяткаваць нараджэнне новай сям'і.

Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль»
2302
Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль»

28.09.2019г. прайшла рэканструкцыю падзей Першай сусветнай вайны!