+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Танцавальны дзень у музеі пад адкрытым небам»
Галоўная Падзеі «Танцавальны дзень у музеі пад адкрытым небам»
«Танцавальны дзень у музеі пад адкрытым небам»
299

Нашыя продкі ўмелі не толькі добра працаваць, але і весела адпачываць. Традыцыйныя святы, вяселлі і вячоркі суправаджаліся шумнымі гульнямі ды танцамі.

Запрашаем навучыцца беларускім народным танцам і пабачыць выступленні танцавальных калектываў ужо ў гэтую нядзелю!

Чакаем Вас у 14.00 ля вялікай сцэны на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Майстар-клас па беларускім народным танцам і гульням;
  • Выступ узорнага дзіцячага каллектыву ансамбля народнага танца «Зоренька» (кіраўнік Міронава Е.Н., г. Пскоў);
  • Выступ народнага самадзейнага калектыву маладзёжнага харэаграфічнага ансамбля «Ивушки» (мастацкі кіраўнік і балетмайстар Дзянісава І.В., г. Пскоў);

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутные таксі №1277, №1111, №1026, аўтобус №150.

Чытайце таксама
Увага! Змяненне ў рабоце транспарту!
2036
Увага! Змяненне ў рабоце транспарту!

Цяпер дабірацца да нас стала яшчэ прасцей!

Фотасправаздача «Юр’я»
2881
Фотасправаздача «Юр’я»

07.05.2017г. Адно з самых багатых і шанаваных святаў народнага календара!