+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль»
Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль»
1743

Фотасправаздача «Ваенна-гістарычны фестываль

па падзеях Першай сусветнай вайны»

28 верасня 2019 года

 

Упершыню ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў ваенна-гістарычны фестываль па рэканструкцыі падзей Першай сусветнай вайны, арганізатарам якога апрача музея з’яўляецца культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны “Крокі”. Гэтая вайна незаслужана забыта, хаця аказала вялікі ўплыў на Беларусь: 700 тысяч беларусаў была рэкрутавана ў Рускую імператарскую армію, больш за 2 мільёны выгнаны ў бежанцы. Вайна згубіла 3 імперыі, у тым ліку і Расійскую, што стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці. Але варта памятаць, што гэта была адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Беларусь страціла больш за 1 мільён чалавек, былі спалены тысячы вёсак і мястэчак.

У музеі прадстаўлена беларуская вёска канца ХIХ – пачатку ХХ стст. Менавіта праз такія вёскі ў 1915 г. праходзіла лінія фронта Першай сусветнай вайны ў Беларусі, якая на доўгія гады падзяліла нашу краіну на дзве часткі. Наш абавязак памятаць і аддаваць даніну павагі тым нашым продкам, якія загінулі за сваю зямлю на той страшнай і вялікай вайне.

Асноўнае дзеянне фестывалю - бой за беларускую вёску паміж нямецкімі і расійскімі войскамі ў 1915 годзе ў рамках т. зв. "Свянцянскага прарыву" - прарыву рускага фронту нямецкімі войскамі, калі перадавыя нямецкія часткі дайшлі да Мінска, але былі адкінутыя.

 

 
Чытайце таксама
Мерапрыемства «Ноч музеяў»
335
Мерапрыемства «Ноч музеяў»

20 мая 2023 года з 20.00 да 22.30

Мерапрыемства  «Спартакіяда»
602
Мерапрыемства «Спартакіяда»

18 чэрвеня 2022 года запрашаем правесці свой выходны дзень весела і актыўна!

Культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»
1921
Культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»

17 і 18 жніўня 2019 года запрашаем на культурна-масавае мерапрыемства «У-лётны фэст»!

Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»
1371
Фотасправаздача «Экспазіцыя «Беларускі народны строй»

21 мая ў 15.00 ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі!