Мерапрыемства «Легенды старых млыноў» створана для таго, каб нашыя госці змаглі яшчэ глыбей пазнаёміцца з музеям і пабачыць унікальныя мясціны, закрытыя для свабоднага наведвання. 1 студзеня мы правядзем бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток) па млынах.
Вы трапіце ўнутр гэтых помнікаў, даведаецеся, якія тыпы ветракоў сустракаліся ў Беларусі і дзе яны былі распаўсюджаны, праслухаеце інфармацыю пра ролю млынара ў вясковым грамадстве і пачуеце шмат цікавага пра тэхналогію вытворчасці мукі.
Вы зможаце наведаць тры млыны: млын-казлоўку з в. Даматканавічы Клецкага раёну, млын-шатроўку з в. Зелянец Хоцімскага раёну, млын-пальтрак з в. Янушоўка Мядзельскага раёну і высветліць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго і як працуюць.
Пачатак экскурсіі ў 14.00 на ўваходзе ў сектар «Цэнтральная Беларусь» (мапа музея). Экскурсія будзе правадзіцца пры зборы групы да 10 чалавек!
Чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну ветракоў!
У іншы час інтэр’еры млыноў зачынены для наведвання!
Калі ласка, апранайцеся ў адпаведнасці з умовамі надвор’я!
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Узвіжанне – адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які з’яўляецца сімвалам...
Каляды – гэта ў старадаўнія часы самае галоўнае зімовае свята, якое з’яўлялася ўвасабленнем...
12.01.2020г.
Адкрыццё выставы 6 студзеня 2026 г. у 13.00