+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «У вясны – дзявочы голас»
Галоўная Падзеі Свята «У вясны – дзявочы голас»
Свята «У вясны – дзявочы голас»
200

8 сакавіка 2026 года

З 14:00 да 15:00

8 сакавіка ў Беларусі – гэта не проста дата ў календары, а асаблівы настрой, які адчуваецца паўсюль. У гэты дзень гучаць словы падзякі маці і бабулям, выказваецца павага калегам, сяброўкам. Гэта магчымасць спыніцца ў мітусні паўсядзённасці і сказаць найважнейшае тым, хто штодня дорыць клопат, сілу, натхненне і ўпэўненасць.

Гісторыя свята сыходзіць у пачатак XX стагоддзя, калі жанчыны ў розных краінах імкнуліся да прызнання сваёй працы, да павагі і к роўным магчымасцям. З часам грамадства мянялася, мянялася і ўспрыманне самога дня. У сучасным грамадстве Міжнародны жаночы дзень, у першую чаргу, – свята вясны і ўвагі да жанчыны.

Зусім хутка мы акунемся ў атмасферу радасці, прыемных сюрпрызаў і шчырых віншаванняў. Таму запрашаем Вас паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прысвечаным гэтаму святу!

Вас чакае:                                                                        

  • Расповед пра жаночую ролю ў традыцыйным грамадстве;
  • Майстар-клас па вырабу кветак з паперы;
  • Майстар-клас па вырабу лялек-неразлучнікаў;
  • Майстар-клас па народным танцам і гульням.

 

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8 руб.; 
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Дзень народнага адзінства»
440
Мерапрыемства «Дзень народнага адзінства»

17 верасня 2025 года 14:00 7 чэрвеня 2021 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ...

Фотасправаздача «У-лётны фэст»
3626
Фотасправаздача «У-лётны фэст»

14 і 15.07.2018г. Пад Мінскам прайшоў «У-лётны фэст», c паказальнымі выступленнямі авіятараў і...

Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»
2153
Абрадавае мерапрыемства «Дажынкі»

24.08.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дажынкі» на тэрыторыі музея!