+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Рэспубліканскі музычны фестываль «Азярцо»
Галоўная Падзеі Свята «Рэспубліканскі музычны фестываль «Азярцо»
Свята  «Рэспубліканскі музычны фестываль «Азярцо»
341

26 мая на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту пройдзе Рэспубліканскі музычны фестываль «Азярцо» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» (ГА «БелТІЗ»).

Для ўдзелу ў фестывалі з усіх рэгіёнаў краіны з’едуцца самыя таленавітыя выканаўцы народнай песні, выдатныя музыкі, калектывы мастацкай самадзейнасці, а таксама майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Цэнтральнае праўленне ГА «БелТІЗ» пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Запрашаем жадаючых у наш музей на вельмі цікавае відовішча!

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026; аўтобус №150.

Чытайце таксама
Адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”
2423
Адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”

18 мая а 15.00, адкрыццё выставы “Падняпроўскае шапавальства”,якая працягвае азнаямленне...

Папярэдні продаж квіткоў на «Масленіцу»!
2088
Папярэдні продаж квіткоў на «Масленіцу»!

Без чаргі, каля метро, загадзя — выдатныя навіны!

Акцыя «Калядныя дзянькі»
820
Акцыя «Калядныя дзянькі»

2-5 студзеня 2021 года запрашаем адчуць атмасферу старажытных беларускіх каляд!