+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Ноч музеяў»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Ноч музеяў»
Мерапрыемства «Ноч музеяў»
324

Незвычайныя і таемныя гісторыі пад начным зорным небам можна будзе пачуць 20 мая з нагоды Міжнароднага дня музеяў!

Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў, полымя ачышчальнага вогнішча разгоняць цемру і парушаць цішыню бяскрайніх абшараў музейнай вёскі.

У гэтую ноч сцяжынкі ўздоўж хатаў будуць асвятляць толькі ліхтары і дапытлівыя вочы нашых гасцей.

Запрашаем завітаць у начны музей пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Містычная экскурсія пры святле ліхтароў;
  • Міфічныя персанажы;
  • Музычная праграма ад гурта «KAS»;
  • Атмасфера начной беларускай вёскі XIX стагоддзя;
  • Традыцыйныя танцы i гульні;
  • Начное вогнішча.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 22.30. Каса працуе з 11:00 да21.30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутныее таксі: №1277, №1111, №1026; аўтобус№150.

Чытайце таксама
Праграма open-air фестывалю «Купальскае кола - XII»
948
Праграма open-air фестывалю «Купальскае кола - XII»

Увага! У праграме фестывалю "Купальскае Кола" (27 чэрвеня 2020 года) змены!

Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»
2609
Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»

12.08.2017г. Жніўны абрад, пад час якога паказваецца як ажыццяўлялася сапраўдная праца ў полі.

Бясплатная акцыя  «Калядныя дзянькі»
190
Бясплатная акцыя «Калядныя дзянькі»

УВАГА! 1 студзеня Музей працуе с 13:00 да 17:00 1-4 студзеня 2024 года Каляды –...