+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»
Галоўная Падзеі Аглядная экскурсія «Падняпроўе»
Аглядная экскурсія «Падняпроўе»
2423

Аглядная экскурсія «Падняпроўе»

16, 23 сакавіка 2019 года з 13:30

Падняпроўе – гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі, які займае Магілёўскую, частку Віцебскай і Гомельскай абласцей.

Вяночныя двары Падняпроўя – цікавыя помнікі народнай архітэктуры, у якіх жылыя і гаспадарчыя пабудовы размяшчаюцца вакол прасторы адкрытага ўнутранага двара. Характэрная асаблівасць Падняпроўя – дамініраванне жылога дома ў кампазіцыі сялянскай забудовы.

Падчас экскурсіі вы наведаеце вяночны двор канца ХІХ ст. з вёскі Волева Дубровенскага раёна, вяночны двор з вёскі Бракава Слабада Чавускага раёна, Свята-Праабражэнская царква з вёскі Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

У суботу 16 і 23 сакавіка вы зможаце атрымаць аглядную экскурсію па сектары «Падняпроўе» за кошт уваходнага квітка!

Пачатак экскурсіі а 13.30. Збор групы для правядзення экскурсіі каля царквы з в. Логнавічы Клецкага р-на (сектар «Цэнтральная Беларусь»).

Экскурсія будзе правадзіцца для групы да 15 чалавек!

Чакаем вас на захапляльнае падарожжа!

Калі ласка, апранацеся ў адпаведнасці з умовамі надвор'я!

Чытайце таксама
Акцыя  «Пра што шамацяць зёлкі»
678
Акцыя «Пра што шамацяць зёлкі»

Амаль 70 % тэрыторыі Беларусі пакрыта раслінамі, але калі задумацца, мы так мала ведаем пра іх!

Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»
1368
Акцыя «ДВА МУЗЕЯ»

Стартуе акцыя ў рамках рэалізацыі дамовы па супрацоўніцтве паміж музеямі!

Свята  «Дажынкі»
636
Свята «Дажынкі»

Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі.