+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Даравальная нядзеля»
Галоўная Падзеі Свята «Даравальная нядзеля»
Свята «Даравальная нядзеля»
210

Cвята 

«Даравальная нядзеля»

26 лютага 2023 года 

з 13.00 да 15:00

Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, а ў хрысціянскай традыцыі – апошні дзень перад Вялікім пастом. Сям’я збіралася на сціплую вячэру, пасля якой са стала нічога не прыбіралі – гаспадар накрываў рэшткі ежы спачатку абрусом, а затым кажухом. Гэтыя абрадавыя дзеянні павінны былі забяспечыць згоду, дастатак і павагу ў сям’і.

Пасля вячэры абавязкова трэба было папрасіць прабачэнне ў сваіх родных за ўсе грахі і правіны.

Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абраду «Трызна» (Любанскі раён);
  • Выступленне фальклорных гуртоў;
  • Масленічныя гульні і забавы;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Расповед па выставе кухоннага начыння для вырабу сыра і масла;
  • Майстар-класы;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
  • Спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму» і пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых– 12 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет)– 8 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі–6 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд

Ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках:

  • Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі;
  • маршрутныя таксі: №1277, №1111, №1026;
  • аўтобус №150.
Чытайце таксама
Рэспубліканскі суботнік у Беларускім скансэне
2064
Рэспубліканскі суботнік у Беларускім скансэне

Як мы адпрацавалі Рэспубліканскі суботнік.

Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”
3223
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”

Чым адрозніваюцца крашанкі ад пісанак, якую рытуальную ежу ўжывалі нашы продкі, якая традыцыя...

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
2163
Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

13.03.2021г. адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца» на тэрыторыі музея!

Дзень культурнага абмену Беларусі і Кітая
149
Дзень культурнага абмену Беларусі і Кітая

4 кастрычніка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў...